КАЛАСАВАЦЬ (каласаваць) -ую, -уеш, пераходны. Каласаваць, выплываць (пра каласы збожжа). Ужэ й жыто каласуе. Кл.
КАЛАСАВАЦЬ Пры абмалочванні ячменю цэпам на зярнятах застаюцца асцюкі; каласаваць—абіваць асцюкі. Скаласавалі й згарнулі ў кучу. Байл. Каласаваць ніцяжко. Кл.
КАЛАТУША (калатуша) жан., толькі ў адз. Зацірка. Калатушы звару. Кл. У фразеалагічным спалучэнні—калатушы нарабілі. Сл.
КАЛАЧОНІК (калачонік) мужч. Стрэсены (скалочаны—Кл.) арэх: у верасні—кастрычніку арэхі лёгка страсаюцца (калоц[е]цца. Кл.). Калачонікі самые смашные. Йшла й думала сама сабê: каб узяў і прадаў. І грошы трэба, й калачонікаў шкода. Кл. Параўн.: труханец. Клімавіцкі раён.
КАЛІЛЬ (каліль). Калі-небудзь (ужываюцца абедзве формы). Каліль пашкадуюць, адумаюцца, што маці шкадавала йіх, гультаê тые. Барб. Каліль прыду. Кл.
КАЛНОЕ (калное) жан. Назва ўгоддзя (балотная сенажаць). Расказвалі пра паходжанне назвы: Наш бацько гаварыў, што пры паншчыне войта закалолі насілаю (гл.). Вôйт ліхі буў. Войт, лёгшы на беразе ракі, піў ваду, прыгонны яго праткнуў, закалоў насілаю (апошні сказ запісаў не літаральна). Кл.
КАЛЫШКА (калышка) жан. Калыска. Адно (дзіця) на ланê, другое за руку, а трэйцяго (хлопчыка)—ў калышку. У калысцэ. Кл.
80 👁