Кадаўбу паўбівалі (павыбівалі) на дарозе. Барб.
КАДАЎБІНА (кадаўбіна) жан. Калдобіна на дарозе. Барб., Байл. Уся (дарога) на кадаўбінах. Пас. Чырвоны.
КАДОЎБЧЫК (кадоўбчык і кадаўбчык). Памяншальнае ад кадаўб. Кл.
КАДЫР (кадыр) мужч. Што і кадаўб (гл.). Часцей — кадыр. Кадырэ на пашню (збожжа) булі. Кл.
КАЗЁНКА (казёнка) жан. Невялікая кадушка, па форме (часцей)—усечаны конус, аб'ём—на пуд-два збажыны, з адным ці двума вухамі; карыстаюцца, калі перасыпаюць, пераносяць збажыну. Твой дзёд вуняс казёнку жыта, сьвітку й аўчыну. Кл.
КАЗЁНКА Сякера заводскага выпуску. Толькі ў мове старых. Цяпер кавалі не робяць сякераў. Казёнка вельма войстра, але цяжка. Кл.
КАЗЛЫ (казлы) толькі ў множн. Прылада, на якой перапілоўваюць дрэва. Казлы зламаў. Вайц. Параўн.: козлы. Пярэжыры Радашковіцкага раёна.
КАЙСТРА (кайстра) жан. Торба. Кас.
КАЙСТРЫЦА Гл. кастрыца. Кл.
КАЛАВУРЫЦЬ (калавурыць) -у, -ыш, пераходны. Вартаваць, сцерагчы. Часцей ужываецца вартаваць. Па парадку калавурылі калгаснаго двара. Кл. У слове перастаноўка р і л (з цюркскага kara(v)ul—дазор).
77 👁