Старонка 86
◀ / 232 ▶
I. ІГЛІЦА (ігліца) зборн., жан., толькі ў адз. Іглы хвоі. Па йгліцу паехалі: у кабана ўтапіцца можно. Кл. Параўн. шыльнік. Радашковічы. ІМСЦІЦЬ (імсьціць) -шчу,-сц-іш, непераходны. Нічога ні дай, дак імсьціцьме. Кл. ІНДЫК (індык) мужч. Індыкоў дваццаць ў йіх. Байл. Індык думаў, думаў, пашоў у мох дай здох. Кл. Малы, пасі валы, а ты, вялікі, пасі індыкі (арф.). Кл., Сл., Поб. Множн. лік—індыкі. У прыведзеным жарце: вялікі—індыкі. Кл. ІРХА (йірха) жан., толькі ў адз. Вузенькая палоска скуры, якая закладваецца ў шво кажуха. Йірха добра. Барб. На йірху пойдзе ета аўчынка, вельмі ніўдала. Кл. Параўн.: чэшскае jircha—замша, лайка. K. КА (ка і каа). Скарочанае кажа. Так, ка, мне ліхо було. Кл. КАБАНОК (кабанок) мужч. Кабанчык. І кабанка ўкарміла. Байл. Кабанок харошы, але нам малаваты. Кл. КАДАЎБ (кадаўб) мужч. Судзіна для збожжа, мукі, выдаўбаная з суцэльнага кавалка дрэва. У гэтым жа значэнні кадыр. Барб., Кл. КАДАЎБ 1. Глыбокая яма ў рэчцы. У кадаўбе язя злавіў. Кл. 2. Калдобіна на дарозе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶