Старонка 85
◀ / 232 ▶
пāць, холадно, ёсьці німа чаго, от зьнебуліса. Сл. Зьнябуўса, ётаку дарогу прайшоў. Кл. ЗНЯВЕРЫЦЬ (зьнявёрыць, зьне[я]вёрыць). Жорсткім абыходжаннем выклікаць (у чалавека, жывёліны) страх, боязь. Ето ж ты, Валодзік, зьнявёрыў вала лысаго, што й ні патпускае блізко. Кл. ЗНЯПРАЎДЗІЦЬ (зьніпраўдзіць) -джу, -дз-іш. Расказваючы (пераказваючы), адступаць ад праўды, расказваць (пераказваць) на шкоду каму-небудзь. Ён усе (усё) зьніпраўдзіў, хіба так і було? Кл. Параўн.: рускае исказить. Гл. няпраўдзіць. ЗНЯЧЭЎКУ (зьнячэўку, зьн[е]чэўку). Ужываецца ў значэнні і побач з знянацку. Зьнячэўку вельмі напужаў. Вольн. ЗЯЗЮЛЬКА (арф). жан. Ці ж е (ёсць) грошы на зязюльку (арф.). Кл. Параўн.: зяўзюля, кукуля, кукулька. ЗЯКРАТЫ (зякраты, з[е]краты). 1. Зякраты (пра чалавека)—з вялікімі вачыма; уставіўшыся, доўга глядзіць нерухомымі вачыма. На свайіх дачок сварыцца, лае йіх: «Чаго, зякраты[е], вулупіліса?» Кл. 2. Зякратае бёрда—рэдкае бёрда. Кл. ЗЯЛО (арф.) ніяк. Насенне пустазелля. Зяла курам прынесла (арф.). Кл. ЗЯЎЗЮЛЯ (зеўзюля). Зеўзюля кукуе йшчэ. Сл. Гл. зязюля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 232 ▶