КАЛЯСНІК (калясьнік, кал[е]сьнік) мужч. Невялічкі воз (летні, на калёсах) сена, саломы, канюшыны. Кал[е]сьнік сена купіў. Кл. Параўн.: настрамак (гл.).
КАМЕНЬКА (каменька) жан. Палка, якою апіраюцца пры хадзе; яна загнутая або мае сучок і нагадвае камяню (гл.). Кл.
КАМЯНЯ (кам[е]ня) жан. Качарга. Кам[е]ня мая пярагарэла. Кл. Дзед за ёю с камянёю. Жартоўная песня. Кл.
КАНАВАЛ (канавал) мужч. Чалавек, які пакладае (кастрыруе) жарабцоў, быкоў. У Даколі канавал жыў, ліцьвін нейкі. Кл. Параўн.: рускае коновал—знахарь, лечащий лошадей. С. І. Ожагаў, «Словарь русского языка».
КАНАЗА (каназа) агульн. Дзіця, якое крыўляецца, сюсюкае, любіць і вымагае ўвагу ад дарослых. Каназа тая гаворыць ні мама, а мямя, гавалю, пляўда,—хіба ні ўмее гаварыць? Кл.
КАНАЗІЦЦА (каназіцца) -ж-уся, -іш-ся. Крыўляцца (аб дзіцяці) у гутарцы, сюсюкаць, прыкідвацца зусім маленькім. Вельма раздурны да канозіцца. Кл. Параўн. каназа.
КАНАПЛЯНІК (канаплянік) мужч. 1. Верабей. Канаплянік шпакоўню заняў. Кл. 2. Пераноснае. Маленькі, худзенькі, слабы, але спрытны (чалавек, дзіця). Кл.
КАНЕЧНЕ (канешне). 1. Што і конча (гл.). Хіба толькі, абавязкова. Ужываецца ў пытальных сказах. Хіба то (гэта) канешне та-
95 👁