Дыялектны слоўнік (1959). Частка 1. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 232  ▶ 
ён закалённы буў-, ёты Андрэй, пастухі й духу баяліса. іКл. 2. У мове моладзі—i ў значэнні загартаваны (побач з загартаваны). Закалённы стану, што сталь. Пас. Янкі Купалы. ЗАКАПУ'ЛІЦЬ (закапуліць i закапыліць). Нёшто ні так сказала, дак i закапуліла губу (губы). 1Кл. ЗАКО'БАЦЬ (закдбаць) -аю, -аеш, nepaходны. Закінуць, закідаць што-небудзь між іншых рэчаў. Закобала ў рызьзі маю хустку, што шукаю й ні знайду. Кл. Параўн.: чэшскае kobka (кобка) —каморка. ЗАКО'ВАНКА (закдванка) жан. Гульня ў хованкі. У нас у ёту закованку й вёк гуляюць. Той, хто знайшоў, «закоўвае», стукае па лаўцы i крычыць: «кую-кую!» (каго-небудзь). Параўн.: хавалка (гл.). ЗАЛЕТЧЫ 1 (залёгці i залёгчы) -у, -аш, neраходны. Залегчы. Паклалі косы да залёглі мо на тры часы. іКл. ЗАЛЕўГЧЫ 2 Грозна пагнацца (за кім-небудзь). Увайшлі ў сад, дак вот я йіх залёг, шапак аццураліса. Сл. ЗАЛЕ'ТАСЬ (залётась i залётась). Два гады назад. Яны залётась ня булн Залётась накрыла хату. Кл. ЗАЛЕ'ТКАВЫ (залёткавы, залёткавы, залёткавуй, залёткавуй). Мінулагодні, той, які ўжо быў у мінулае лета. Ужываецца звычайна пры назоўніках, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых культур; залеткавая культура (насенне)—культура (насенне) з ураджаю мі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўбу, дўху, закапўліла, закапўліць, закбванку, закобаць, закованка, зале^гчы, залетась, залеткавы, знайдў, хўстку
6 👁
 ◀  / 232  ▶