ДЗЯЦЕЛЬНІК (дзяцяльнік) мужч. Дзікая расліна, нагадвае канюшыну. Называюць часам—дзікая канюшына. Дзяцяльнік коні любяць. Кл. ДЗЯЦЮК (дз[е]цюк) мужч. Падростак, юнак. Тагды ўжэ ладны быў дз[е]цюк. Поб. Е. ЕЗ (ез і ёз) мужч. Прыстасаванне для лоўлі рыбы: рака перагароджваецца каламі ці дошкамі (забіваюцца ў дно), а на самым глыбокім месцы пакідаецца прасвет, куды і застаўляюць нерат або кош. Там ужэ ні рабіў ёзу. С твайго ёзу нічога ні асталося. Кл. Параўн.: гаток. Карэліцкі раён. Параўн.: чэшскае jez — плаціна, гаць. ЕРНІК (ёрнік) мужч. Аер. Ёрніку нажала. Кл. Ёрнік расьцё скора. Барб. Параўн.: ярый. Папаратнае Жлобінскага раёна. ЕТТА (ётта). Тут. Ётта стань. Байл. Ётта ні вурас аўёс. Кл. ЕТТАКА (ёттака). Тут. Ёттака ні расьцё пшаніца. Барб. ЁМАЧНІК (ёмашнік) жан. Палка, на якую насаджваецца ёмка (гл.). Ёмашнік найці трэба. Кл. ЁМКА (ёмка) жан. Чапяла. Ёмкаю вуграбі. Хал. Ёмку купіла. Кл. Ёмка мая спахалася. Барб. Параўн.: чапля (гл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁