каў поўнянька хата. Кл. 2. З адценнем адабрэння, — пра таго, хто прыгожа і многа гуляе (скача). Ваш Карп гуляка буў, а пеў як! Кл. 3. З адценнем неадабральнасці. Гуляка той нічагенькі ні робіць. Кл.
ГУРДАН (гурдан) мужч. Курган. Гурдан там высокі. Вольн.
ГУСКА (гуска) жан. Памяншальнае ад гусь. Гуску прадала. Барб.
ГУСКА Белая лілея. Гускі цьвітуць ужэ. Пас. Янкі Купалы. Гусак нарваў пук. Кл.
ГУСТЫШ (густыш) мужч. Гушча, радзей густыш. Густыш кінуў, а юшку сцадзіў. Кл.
ГУСЯЧЫНА (гусячына) жан. Гусінае мяса. Гусячыну купляюць. Зуб.
ГУТА (гута) жан. На дне рэчкі Докалька (Кл.) ёсць нейкія выгаркі, шлак. Гута була, бытто завод які. Яно й відаць, што зь нейкаго п[е]рапалу. Кл.
ГУТАТАЛКА (гутаталка і гушкалка) жан. Арэлі. Зачапі за баньку лейцы, вазьмі дошку — й гутаталка. Кл. Параўн.: гутарэлі. Мсціслаў. Параўн.: гушкалка, ужываецца часцей за гутаталка.
ГУТАТАЦЦА (гутатацца) -аю-ся, -аеш-ся. Тое, што і гушкацца.
ГУШКАЛКА (гушкалка і гутаталка) жан. Арэлі. Гушкалка — ета гутаталка. Кл. Гл. гутаталка.
82 👁