брала грэцкіх? Кл. Грэцкіх аладак ні люблю. Байл. Грэцкае кашы. Кл. Грэцкі крупнік. Барб.
ГУБА (губа) жан. Губа. Губу закапыліў. Кл. Губу ап'ёк. Хал. Губа баліць. Хал.
ГУБА (губа). Грыб на дрэве. Колісь курцэ насілі крэм[е]нь, крэсіво й губу. Выкрасае агню й прыкурыць. Хал. Параўн.: чэшскае houba — грыб.
ГУБЕЛЬ (губель) мужч. Зневажальнае. Чалавек з вялікімі губамі. Кл.
ГУБКА (губка) жан. Памяншальнае ад губа. Кл.
ГУБКА Мера палатна або асновы (ткацкае) па даўжыні сцяны, на якой «снавалі аснову». Губак дваццаць палатна натыкала. Кл. Твая губка малая. Байл.
ГУКАЦЦА (гукацца) I спраж. Пакрывацца (толькі аб свінні). Сьвіньня гукаяцца, а карова бегае ці палюе. Кл.
ГУКАЦЬ (гукаць) -аю, -аеш, пераходны. Хто то (хто гэта) ў лесе гукае?—Татко дзяцей шукае. З песні. Кл. Загубілі карову, мо два часы гукалі. Кл.
ГУЛЕЦ (гулец) мужч. Ігрок. Той Іванчык гулец вельмі ў шашкі. Параўн.: гулёк (гл.).
ГУЛЁК (гулёк) мужч. Ігрок. Ён добры гулёк у шахматы. Зуб. Параўн.: гулец.
ГУЛЯКА (гуляка) агульн. 1. Той, хто гуляе (у каго-небудзь). У вас поўно гулякаў. Гуля-
79 👁