ГОНТА (гонда і гонта). Гл. гонда.
ГОРЛЕЧКА (горлячко і горлячка) ніяк. Памяншальнае ад горла, горлачка. Горлячко адбілася. Хал.
ГРАВЕЛЬ (арф.) мужч. Гравій. Гравель вазілі (арф.). Барб.
ГРАЗКА (гразко і гразка). Гразка на вуліцы, на балоце, на дарозе. Параўн.: гразна (гл.). Вельма гразка на вуліцы. Кл.
ГРАЗНА (гразно і гразна). Брудна ў хаце, на стале. У йіх пастаянно гразна ў хаце. Кл. Параўн.: гразка.
ГРОЗЬБА (грозьба) жан. Я й у прозьбу, я й у грозьбу, а ён ні шманае. Кл. Параўн.: чэшскае hrozba—грозьба.
ГРУБІНЯ (грубіня) жан. Таўшчыня. Ужываецца побач з таўшчыня і тэўшч. Мой брус будзе такі грубінёю. Кл.
ГРУЗКА (грузко і грузка). Гразка. Тудою не ганёце, там грузко, угрузнуць (каровы). На балаціне крэпко грузко, цяжко копы насіць, грузьнеш за калёно. У Канюшнішчах заўсёды грузко було. Кл.
ГРЫМЕЦЬ (грымець) -млю, -міш, непераходны. 1. Грымець. Грыміць усю раніцу. Байл. 2. Пераноснае. Крычаць, лаяцца, бушаваць, абвінавачваць. Прышоў, кажу, сюды грымець? Кл.
ГРЭЦКІ (грэцкі). Дзе ты етых круп на-
89 👁