ГЛЯЎКАЧ (арф.) мужч. Глеўкі хлеб. Глеўкачу кавалак дала. Сл. Параўн.: глёўкі (гл.).
ГНЕВАЦЦА (гневацца) -аю-ся, -аеш-ся. Крыўдзіцца. Чаго ты загневалася? Барб. Усё (усё) на бацька гневаюцца. А чаго гневацца? Кл. Параўн.: чэшскае hněvati se — злаваць, hněvivy—злы.
ГНІЛКА (гнілка) жан. Паляжалая груша. Ёсць гатункі груш, галоўным чынам дзікіх, якія набываюць смак і становяцца прыдатнымі да ежы, калі паляжаць і стануць сочныя. Каторые гнілкі й вельма смашные. Барб. Параўн.: гнілка і (у тым самым значэнні) лёжанка. Мсціслаў.
ГНЯЎЛІВЫ Гл. Гневацца. А нашто такому гн[е]ўліваму буць? Кл. Параўн.: чэшскае hněvivy.
ГОМЗАЛА (гомзало, гомзала). Чалавек, які гаворыць непрыемна ў нос, гамзае, гугнявіць. Гомзала нейкі. Пас. Янкі Купалы. Гамзало — ёто хто гамзае. Гомзало гомзае. Кл. Ужываецца з хістаннямі ў адносінах націску гомзало(а) і гамзало(а).
ГОНДА (гонда і гонта) жан., толькі ў адз. Гонты. Гондаю накрый, дак да сьмерці пяракрываць ні трэба будзе. Кл. Параўн.: пад гонтаю. А. Чарнышэвіч, Світанне, 1957, стар. 406. Параўн.: добры гонт. Карэліцкі раён.
ГОНКА (гонка і гонка) жан. Назва дзеяння па дзеяслову гнаць. І нашто так бегці? Нашто гонка такая? Кл
88 👁