яму, балаціну. Трэба гаціць. Кл. 2. Многа і бескарысна дапамагаць матэрыяльна (прычым дапамога не паляпшае справу таго, каму дапамагаюць). Гаціў, гаціў, і ўсе прапало, ні кончыў (вучыцца), тупы вельма. Барб.
ГІЧ (гіч) жан. Ужываецца побач з націна (гл.). Гіч добра, а картоплі дробные. Барб. Параўн.: Гічанамі пуза ўздута. Я. Колас.
ГЛЁЎКА (глеўко, глеўка). Глеўка—многа вільгаці ў глебе. На палянцэ йшчэ глеўко, рано араць. Кл. Там глеўка было, мы кінулі, ні аралі. Кл. Параўн.: глеўка. Слуцкі раён.
ГЛЁЎКІ (глеўкі). 1. Ужываецца з назоўнікам хлеб. Глеўкі хлеб — нявыпечаны хлеб. Дала нейкаго глеўкаго (хлеба) кавалак с кіло. Кл. 2. З назоўнікам поле, зямля (у значэнні глеба). Параўн.: глеўка (гл.). Глеўкае поле. Глеўка з[е]мля. Кл. Глеўкае поле—вільготнае поле.
ГЛУМІЦЦА (глуміцца) -млю-ся, -міш-ся. Зваротная форма глуміць (гл.). У значэнні здзекавацца, зневажаць чэсць чалавека. І ні жыві зь йім, хіба мало наглуміўса? Кл.
ГЛУМІЦЬ (глуміць) -млю, -міш, пераходны. Псаваць, пераводзіць што-небудзь. Наштo глуміць дошку? Хал. Саглумілі такіе лоткі. Барб. Глуміць людзей — знішчаць, калечыць людзей. Багато людзей (нямецкія акупанты) паглумілі. Хал.
ГЛЯК (гляк) мужч. Гаршчок з вузенькім горлачкам. Вацетаму гляку мо дваццаць гадоў. Кл. Параўн.: укр. глечик (глэчык).
87 👁