Старонка 60
◀ / 232 ▶
ГАНАЧКІ Памяншальнае ад ганкі (гл.). Ганачкі на чатыры ўсходы. Сл. ГАНДЗІНА (ганьдзіна) жан. Гонціна. Вазьмі тую ганьдзіну. Кл. ГАНІЦЦА Зваротная форма ад ганіць (гл.). А чаго ён ганіцца? Ганіцца пачаў. Зуб. Можа ўжывацца не ў зваротным значэнні. На йіх усяк ганіцца стаў. Кл. ГАНІЦЬ (ганіць) -ю, -іш, пераходны. А нашто вам было ганіць йіх? Кас. ГАНКІ (ганкі) толькі ў множн. Ганак. Ганкі мае згнілі. Кл. ГАРБУЗІКІ (гарбузікі). Адз. лік—гарбузік. Гарбузовае семя. Будам лузаць гарбузікі. Кл. Гарбузікаў баба дась. Байл. На коляды даўней гарбузікамі частавалі. Кл. Параўн.: гарбузяняты (арф.). Карэліцкі раён. ГАРОЎЛЯ (гароўля, гароўля) жан. Бесперапынная напружаная праца пры нястатку. С таё гароўлі нічога ні вуйшло. Сл. Каму шанцуя на гадоўлю, а каму на гароўлю. Вольн. ГАРЭЛІК (гарэлік) мужч. Крыху прыгарэлая печаная ці (верхняя ў гаршку) вараная бульбіна. Хадзі гарэліка дам. Кл. ГАСПАДАР (гаспадар) мужч. Гаспадар. Ён добры гаспадар, усё даглёдзіць, сад любіць. Вільча. ГАСПАДАР Муж. Слова муж ужываецца толькі ў сем'ях інтэлігенцыі. Сл., Кл., Вольн. ГАЦІЦЬ (гаціць) -ч-у, -ц-іш. 1. Закідваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶