Старонка 66
◀ / 232 ▶
ГУШКАЦЦА (гушкацца) -аю-ся, -аеш-ся. Гушкаліся на гушкалцэ. Кл. Добра гушкацца на бярозе (на апушчанай галіне). Кл. ГУШЧА (гушча) жан. Гушча. Гушча наверх ні ўсплывае. Кл. Крупы. Панцак, груца. Параўн.: груца і пансак. Заслаўскі раён. Гушчы надралі пудоў два. Пас. Янкі Купалы. Гушча й зь м'ясам ці хоць ш чым смашна. Кл. Крупнік з пансаку. Кл. Д. ДАБРАНАЧ (дабранач). Дабранач ні сказала. Кл. Дабранач, старая хата, дабрыдзень новая. З песні. Кл. ДАГЛЕДАК (даглёдак) мужч. Догляд. Даглёдку ні было. Сл. ДАЕСЦІ (даесьці і даесьці) пераходны. Даесці. Кл. ДАЕСЦІ Непераходны. Дапячы, даняць. Так ён ужэ даеў мне, што й жыць ні хочу. Дак. ДАК (дак) Дык. Дак хіба німа? Кл. Дак чаму мае атаўкі ні ўскінулі на воз? Пас. Янкі Купалы. ДАМАВІНА (дамавіна) жан. Труна. Сам сабе дамавіну Дзюдзюн зрабіў. Кл. ДАЎБЕШКА (даўбешка) жан. Доўбня. Ужываецца даўбешка і доўбня. Даўбешка (доўбня)—прылада. Іншы раз—любы кавалак палена, якім можна стукнуць. Падай даўбешку. Пас. Янкі Купалы. Пераноснае. Тупіца, няздара, дурань. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 232 ▶