ве ціхянько» (Кл.) і заўсёды імкнецца непрыкметна выведаць пра другіх. Такіх людзей характарызуюць як нядобрых у грамадзе. О-о! ён віж. Кл. Віж той пракляты. Кл. Параўн.: старажытнае вижь—паняты, сведка.
ВІЖАВАЦЬ (віжаваць) -ую, -уеш, непераходны. Выведваць, выглядаць. Хітра такая, ўсе віжуе. Віжаваць ходзіць. Кл. Параўн.: віж.
ВІЛАЧНІК (вілачнік і вілашнік). Вілашнік зламала. Кл. Вілашнікам даў. Барб.
ВІЛЬЧЫК (вільчык) мужч. Стык дзвюх частак страхі, канёк. Ш чытальні зь вільчыка ўпаў. Кл.
ВІТКА (вітка) жан. Скручаная лазіна, якою прывязваюць салому да латы і пошвы ці пошвіны (гл. пошва, пошвіна). Вітак падай. Вайц. Віткі тваё тоўстые. Во! Хоць адну добру вітку скруціў. Кл.
ВІШ (віш) жан. Зазімавалая на корані (няскошаная) трава. Прынясу вішы. Вішы таё. Кл. Параўн.: віша (1-е скланенне). Чырвонаслабодскі раён. Вішар. Парыцкі раён.
ВІШАВАЦЬ (вішаваць) I спраж., непераходны. Заставацца няскошанаю (аб сенажаці, канюшыне). Вішуюць сенакосы. Зуб. У праклёне: Каб твая сыножаць завішавала. Кл. Параўн.: віш, завішаваць.
ВОБ'ЕДЗІ (арф.) толькі ў множн. Аб'едкі сена. Воб'едзі ў гной выкінь (арф.). Кл.
ВОБМАЛЬ (вобмаль, вобмаль). Сінонім да малавата. Вобмаль — з невялічкім недахопам.
83 👁