Старонка 52
◀ / 232 ▶
Вобмаль лучч[э]й в[е]чэраць, здаравей. Ты, бабо, давай кабану (есці) вобмаль. Кл. Параўн.: старажытнае въмалѣ—на кароткі час, ненадоўга, небагата. ВОДДЫШКА (воддышка) жан. Адпачынак. Воддышкі мне німа. Вільча. Étака воддышка ў дарозе (у вагоне). Кл. ВОДКІДАК (воткідак) мужч. Небагата ніткі на верацяне. Як толькі становіцца цяжкае ад нітак верацяно, пралля перастае на яго прасці, хоць яшчэ і можна на яго навіваць нітку. Звітыя на адно верацяно два воткідкі — пачынак (гл.). Усё (напрадзеныя ніткі) у воткідках, у мяне верацён багата. Вайц. Воткідкаў тры напрала. Кл. ВОДКІДАЧАК Ад воткідак (гл.). ВОДКІДАЧКІ Воткідачкі пасушыць трэба. Кл. ВОЖКІ (вожкі і вожкі) толькі ў множн. Лейцы. Вожкі — тое, што й лейцы. Хто—вожкі, хто—лейцы. Кл. ВОЛАК (волак) мужч. Рыбацкая прылада — сетка-мех на двух шастах. Паехалі ў волака на рыбу (арф.). Пас. Янкі Купалы. ВОНЬДЗЕКА (воньдзяка, воньдз[е]ка). Вунь, вунь дзе. Воньдзяка пасуцца коні. Кл. У тым жа значэнні: унё, вуняка. ВОПІНКА (вопінка) жан. Тое, што і апінянка (гл.). Вопінку добру прыўёз мне. Кл. ВОПСА (вопса). У значэнні рашуча, раз'юшана, энергічна пры дзеяслове кінуцца,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 232 ▶