Старонка 50
◀ / 232 ▶
ВЕРВЫ (вервы і вервy) толькі ў множн. Вяроўка, на якой вісіць калыска. Кл. Параўн.: старажытнае вьрвь. ВЕСЛАВАЦЬ (в[е]славаць) -ую, -уеш. Гнаць вяслом лодку. А в[е]славаць хто? Я хіба буду? Ты йдзеш ні на рыбу, а па рыбу. Кл. ВЕТРЫЦЬ (ветрыць і ветрыць) -у, -ыш, пераходны. Ачышчаць збожжа ад пылу і смецця: сыпаць зверху тонкаю струёю, пыл зганяецца ветрам у бок, а збожжа сыплецца ў начоўкі ці на посьцілку (гл.). Ветрыла жыто й ні бачыла, што па агародзе спутаные коні пасуцца. Кл. ВЕЧАР (вечар) мужч. Вечар. Прыдзе вечар. Хал. ВЕЧАР Увечары, вечарам. Ужываецца побач з увечары, увечарэ, вечаром і вечарам. Кл. У такім значэнні ўжываецца толькі ў спалучэнні з рано (гл. рана). Рано й вечар даю (карове) сена. Рано й вечар паліць печ. Кл. Рано й вечар хаджу. Хал. Параўн.: стараславянскае вечеръ —увечары. ВЕЧКА (вечко, вечко) ніяк. Гл. века. Вечко раскідаласо ў вацетай дзежаццэ. Кл. ВІД (від) мужч. Твар. Ужываецца побач з твар і ліцо. Цемны ў віду. Кл. Від нейкі— што з воску. Пас. Янкі Купалы. ВІД Ужываецца ў спалучэнні з прыназоўнікам на. На від і побач (у тым жа значэнні) на пагляд. На від хароша карова. Кл. ВІЖ (віж) мужч. Шпіён, хітрун, які «жы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 232 ▶