Старонка 49
◀ / 232 ▶
ВАЎКАЧЭЧА (ваўкачэча) жан., толькі ў адз., зборны ад воўк. Ваўкачэча ў піліпаўку цягаяцца. Поб. ВАШАН (вашан) мужч. Ад вош. 1. Маленькая вош. 2. Літота пры ацэнцы малой хатняй жывёлы. Два вашаны гадую (двух маленькіх кабанчыкаў). Сл. ВЕДРАНА (ведрана і ведрано). Зорна і ясна (на небе). На небе ведрано-ведрано. Ведрано—ето багато зорак, ясно ўночы, зорно. Кл. Параўн.: ядрана. Кліны Бялыніцкага раёна. Параўн.: рускае вёдро. ВЕЗАЦЬ (везаць) -аю, -аеш. Неадабральнае. Няўмела рабіць што, квэцаць (галоўным чынам пра гатаванне страў). От, везае, а ні робіць. Навезала, што хіба толькі парасятам. Кл. ВЕКА (века і веко) ніяк. Крышка скрыні, дзежкі. Веко раскідаласо. Кл. Гл. абечка. ВЕЛІЦУЗАЗНЫ (веліцузазны). Побач з вялізазны, з адценнем — большы за вялізазны. Кл. ВЕРАБІНА (верабіна) жан. Рабіна. Верабіну на дужку зрэзаў. Верабін селята багато. Кл. Часцей — арабіна. ВЕРАЎЧАНЫ (вераўчаны). З вяроўкі. Вераўчаны гуж. Вольн. ВЕРАЎЧЫНА (вераўчына) жан. Кавалак, абрывак старой вяроўкі, якую нельга назваць ні ўласна вяроўкаю (гл.), ні повадам (гл.), ні вожкамі (гл.). Найдзі вераўчыну. Байл. Вераўчынаю прыкруці. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 232 ▶