ВАРТА (варта) жан. 1. Варта, ахова. Пашоў на варту. На варту ходзіць. 2. Старажоўства, вартаванне. Каж[э], абрыдла варта. Кл 3. Чарга вартаваць. Мая сёні варта. Кл. 4. Кій, які пераходзіў па чарзе з хаты ў хату, як жазло вартаўніка (у дакалгасныя часы). Гэты кій кім-небудзь з вяскоўцаў упрыгожваўся разьбою, выпальваннем узораў, фігур. Кл. 5. Лясок пры шляху на Глуск, дзе год 60—70 назад у сувязі з нейкаю эпідэміяй «стаяла варта». Кл. Да варты дайдзі й жджы. Кл.
ВАРШАЎКА (варшаўка і аршаўка) жан. Гатунак бульбы. Кл., Вольн., пас. Янкі Купалы. Гл. аршаўка, мемка.
ВАРЫВА (варыво, варыва) ніяк. Гародніна, якая прызначаецца для стрававання.Варыво мае ў стопаццэ ўсе дымам пракурала. Кл.
ВАРЫВА Гатаванне (страў). Хіба та (гэта) варыва ў грубцы? Пас. Янкі Купалы. Тваё варыво (гатаванне) далікатнейшае. Кл.
ВАТЭТАЧКІ (ватэтачкі і вацэтачкі). Памяншальнае ад ватэты. Ватэтачкі. Кл. Вацэтачкаму малому. Сл. Ватэтачка була. Сл.
ВАТЭТТА (ватэтта, вацэтта; ватэттах і вацэттах). Вось тут. Ватэттах палажы. Кл.
ВАТЭТЫ (ватэты і вацэты). Вось гэты. Ватэты Хвірод (імя). Ватэта малая курачка. Ватэтае трэба сажаць (зжаць). Кл.
ВАЎКАЎНЯ (ваўкаўня) жан. Так гавораць пра вялікую, але халодную пустую хату. У тваёй ваўкаўні зімою мука. Кл.
87 👁