ВАНЗЭЛАК (ванзэлак і вандзэлак) мужч. Звязак, вязка якіх-небудзь прадметаў. Параўн.: польскае węzeł. Вандзэлак на машыну ўскінула. Сл. Цэлы ванзэлак прынесла. Кл.
ВАР (вар) мужч. Варам апару. Варам заліла плаццьце. Кл. Вару нальле й п'е, й ні горача. Пас. Янкі Купалы.
ВАРАВІТЫ (варавіты). Пра самалюбівага чалавека, якому «слова не скажы». Нідобрая тая дзеўка—варавітая, ніслушная, сварыцца. Кл. Параўн.: порсткі. Параўн.: рускае дерзкий.
ВАРАЖБІТ (варажбіт) мужч. Пашла погаласка (гл.), што Кандрат вельмо добры варажбіт. З казкі. Кл.
ВАРАНЯНЯ (варан[е]ня, вараняня) ніяк. Вараняня́т етых. Вільча. Варан[е]ня нашлі. Поб.
ВАРНЯЦЦА (варняцца) -яю-ся, -яеш-ся. Ледзь жыць, існаваць, вельмі мала працуючы па слабому здароўю ці па старасці. Ні жыву—варняюса. Кл. Параўн.: ліпець (гл.).
ВАРСАНУЦЬ (варсануць) -у, -еш, пераходны. Шпурнуць каго-небудзь ад сябе. Вупіў да ўсе лезьці к Мацьвею. Дак еты засердзіўса да [е]к варсануў ат с[е]бе, дак ледзь узгробса на ногі. Кл.
ВАРТ (варт). 1. А ці варт такую рабіць? Пас. Янкі Купалы. Ну й варт йім. Кл. 2. Хто капейкі ні бераже, той сам рубля ні варт. Кл.
87 👁