Старонка 46
◀ / 232 ▶
Адзін настаўнік Клятнянскай школы-сямігодкі (родам не тутэйшы) расказваў, як ён меўся ўбачыць расліну бук. Гаспадар, у якога сталаваўся настаўнік, паклікаў: «Хадзі, пакажу, які ў мяне бук» — і павёў не ў гарод, а ў хлеў... У загародцы стаяў сыты бык. БЭЗ (бэз, без і бэза) мужч. Бэз. Без расьцьвіў. Кл. Бэзу ў нас багата. Пас. Янкі Купалы. Бэза. Вільча. БЯГУН (бягун, б[е]гун) мужч. Слупок у варотах, на якім «бегаюць» вароты. Бягун чуць ліпіць, падгніў. Кл. БЯЗДОЛЛЕ (арф.) ніяк. Параўн.: без долі. Нейкае няшчасце ды бяздолле найшло на нас (арф.). Кл. Гл. Бяздолле найшло. БЯСКІШКІ (бяскішкі). Худы, з упалым жыватом, перахлябісты (гл.). Такіх бяскішкіх у маракі н[е] бяруць. Сым. В. ВАЗАК (вазак) мужч. Возчык. П'яць вазакі на аўёс. Сл. ВАЛАШАЦЬ (валашаць) -аю, -аеш, пераходны. Пакладаць, кастрыраваць. Пашоў парасята валашаць. Кл. ВАЛАШАНЫ (валашаны). Пакладаны, кастрыраваны. Харошы парасюк, да нівалашаны. Кл. ВАЛЛЕ (вальле) ніяк. Валлё. Качка наелася, аж вальле трашчыць. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶