Старонка 45
◀ / 232 ▶
БРЫК (брык) Выклічнікавы дзеяслоў тыпу гоп, хваць, цоп. 1. Раптоўна ўпасці. Брык на дарозе й паваліўса. Кл. 2. Брыкануць. Ёты вол вельмі гадкі: стайіць, стайіць, адале (гл.) брык нагою. Кл. БУГАЙ (бугай) мужч. Непакладаны (некастрыраваны) бык. Бугае скарбовые. Бугай здаравейшы за вала. Кл. 2. Пераноснае (зневажальнае) пра чалавека. Такі бугай, а на работу ні ходзіць. Байл. БУГАЙ Назва птушкі. Бугаеў етых німа ц[е]пер. Кл. Параўн.: рускае выпь. БУРАЧКОВЫ (бурачковы і бурачкову, параўн.: вупіць). Прыметнік ад назоўніка «бурачок». 1. У спалучэнні бурачковы мёд—патака з буракоў. 2. Колер. Бурачковае хварбы купіла. Барб. Набрала (купіла) нейкаго бурачковаго (краму). Кл. БУРЧАК (бурчак) мужч. Адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне, дзе «бурчыць» вада. На бурчаку злавіў акуня. Кл. БУСЛЯНЯ (бусьляня, бусьл[е]ня) ніяк. Буслава дзіцяня. Бусьляня скінулася з гнязда. Сым. Бусьл[е]ня нашлі дохлае. Кл. БУЯКІ (бу[е]кі і буякі). Ягады. Адз. лік (адно каліва) — буяк. Буяк на кісель смашны. Буяшны кісель смашны. Кл. Параўн.: дурніцы. Радашковічы, Мсціслаў. БЫК (бык і бук) мужч. Нерабочы вол.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 232 ▶