на, гоніць сліну, сківічныя мускулы сутаргава напружаны. Ой, мамко, асца завіла. Кл.
АСЯНІНА (ас[е]ніна) жан. Збор служкамі царквы (увосень) збожжа на царкву і папа. Той дзяк, што ас[е]ніну прапіў. Барб.
АТОПАК (атопак) мужч. Зношаны абутак (боты, чаравікі). Па такой гразі да ў такіх ліхіх (гл.) атопках ходзіць! Кл.
АТРЭПКІ (атрэпкі) толькі ў множн. Кудзеля, якая аддзяляецца ад кужалю пры трапанні лёну. Атрэпкі спраду, мех будзе. Кл.
АТРЭПКАВЫ (атрэпкавы). Атрэпкавае палатно—палатно з атрэпак (гл.). Абдзіркавае й атрэпкавае палатно—самае ніцікавае. Барб.
АЎСТРЫЯКА (аўстрыяка). Аўстрыец. Аўстрыяка тут плённы жыў. Кл.
АХАПАК (ахапак) мужч. Ахапкамі носяць сена, салому, дробнае галлё, стружку і падобныя лёгкія рэчывы і матэрыялы, якія можна «ахапіць» і несці перад сабою. Два ахапкі сена пазычыла. Кл. Адным ахапкам каня ні накорміш. Барб. Параўн.: у рускай мове охапка (жан.).
АЧУЦІЦЦА (ачуціцца) -ч-уся, -ц-ішся. Раўназначнае рускаму прийти в себя. Устала с пасьцёлі й ні магу ачуціцца. Кл.
АШАЛАПУЦЕЦЬ (ашалапуцець) -ею, -ееш, непераходны. Страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць (на што-небудзь) у выні-
90 👁