Старонка 36
◀ / 232 ▶
Ні сьсекай тае арабіны. Кл. Верабін селята багато. Кл. Параўн.: арабінніца. АРАБІННІЦА (арабіньніца) жан. Назва ўрочышча (ад арабіна). Арабіньніца й ацьсюль відаць. А там хораша. Пас. Янкі Купалы. АРХА (арха) жан. Арфа. У нас арха й арха, як зазналі, а то йшчэ скажуць арфа. Поб. АРХАВАЦЬ (архаваць) -ую, -уеш, пераходны. Арфаваць. Архаваць пашлі. Поб. АРШАЎКА (аршаўка і варшаўка) жан. Гатунак бульбы. Кл., Вольн., пас. Янкі Купалы. Гл. мемка. АСМОЛ (асмол) мужч. Гл. усмал. АСМУЗКВАЦЬ (асмузкваць) -аю, -аеш, пераходны. Абрываць зярняты аўса, захопліваючы між пальцаў па адным ці колькі каліваў. Тую аштрапавалі, хадзіла й асмузкавала аўёс у прыпол. Кл. АСТАДОЛІЦЦА (астадоліцца) -ю-ся, -ішся. Супакоіцца, сцішыць бег. Конь упудзіўса, нёс, нёс аж да грэблі. Цяжко стало й астадоліўса. Барб. Й пра чалавека так гавораць: бег, бег да й астадоліўса. Кл. АСТРОВА (астрова) жан. Лесвіца пры стайле (гл.). Нятоўстая елка з сучкамі па 10—15 см даўжынёй. Астрову зрабіў, старую пастухі спалілі. Кл. АСЦА (асца) жан. Ужываецца ў фразеалагізме асца завіла. Завіла асца — моташ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 232 ▶