Старонка 35
◀ / 232 ▶
мокрае надвор'е. Апінянку забралі. Сл. Параўн.: чэшскае опона—занавеска. АПІРАЦЬ (апіраць) -аю, -аеш, пераходны. Для каго-небудзь рэгулярна, сістэматычна праць (гл.) бялізну. Улянка апірае й апшыва[е] брата. Кл. АПЛІК (аплік) мужч. Гаплік. Аплік нашла. Кас. АПОЎЗІНА (апоўзіна) жан. Звязаныя за шчыты лазовыя, бярозавыя ці дубовыя дубцы. Апоўзіны накладаюцца накрыж на вяршыню стога. Апоўзінаю прыкладзі. Барб. Апоўзін трэба схадзіць. Кл. Параўн.: стагі... з бярозавымі і дубовымі вопаўзнямі. І. Шамякін, Крыніцы, 1957, стар. 121. АПОЎЗЛАЯ (апоўзла). Ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам жаба і абазначае гэта спалучэнне (пра чалавека) нікчэмнасць. Жабу тую апоўзлу ні пасылай. Кл. Жаба апоўзла. Байл. АПРОЧ (апроч). Асобна. Апроч садзілі. Кл. АПРОЧ (апроч, апрача). Апрача. Апроч Трахіма, нікога ні было. Кл. Апрача йіх і рабоцькаў німа. Кл. АПУДЗІЛА (апудзіло) ніяк. Пудзіла. На просо апудзіло занёсьці трэба. Кл. АРАБІНА (арабіна і верабіна) жан. Рабіна. Арабіна яж гарыць. Далёка відаць ваша арабіна. Пас. Янкі Купалы. Арабін наабірала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 232 ▶