Старонка 34
◀ / 232 ▶
бабе анігадкі, будзе патпалу. Пас. Янкі Купалы. АНІКУДЫ (анікуды). Ні пасылаюць анікуды. Кл. АПАД (апад) зборны, толькі ў адз. Яблыкі, грушы, слівы, якія самі апалі. Ападу насушыла мо мех. Сым. Ападу я й дарам с пуд насыплю. Кл. АПАЛАНКІ (апаланкі) толькі ў множн. Начовачкі, пры дапамозе якіх апалаюць (гл. апалаць) крупы, збажыну. Апаланкі тваê вазьму. Кл. АПАЛАЦЬ (апалаць) -аю, -аеш. Пры дапамозе начовачак (маленькіх, лёгенькіх), падтрусваючы іх перад сабою, веяць (ачышчаць ад мякіны, пылу) крупы, збажыну. Апалала крупы. Кл. АПЕРАЗАЦЬ (аперазаць, апяразаць) -ж-у, -ж-аш, пераходны. Выцяць, перацягнуць, сцебануць. Хацеў ап[е]разаць папругаю, да думаю, мо ён нічога ні вінаваты. Кл. АПІВАКА (апівака). Неадабральнае. Той, хто любіць апіваць (гл.). Я с хаты таго апіваку прагнала, шчэ ў савет схадзіла й расказала. Сл. Апівака той швендаўса тут. Кл. АПІВАЦЬ (апіваць) -аю, -аеш, пераходны. Часта і многа піць чужое, гасцяваць у другіх (гл. апівака). Апіваў да маніў, покуль прагналі. Кл. АПІНЯНКА (апінянка) жан. Вялікая хустка, якою накрываюцца ў дарозе ў халоднае ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 232 ▶