Старонка 33
◀ / 232 ▶
цянько, аддаваў. Вельмі совясны буў. С акраўкаў коўдру на ваце пашыла. Кл. АЛАДЧЫНКА (аладжчынка) жан. Дзежачка, у якой рашчыняюць цеста на аладкі. Пекалну (гл.) аддала даццэ, а ў аладжчынцэ рашчыняю. Кл. АЛАДЗЕНІЦА (аладзяніца і аладзеніца) жан. Тое, што і аладчынка (гл.). Аладзеніцу купілі. Сл. АЛЕЙНІК (алейнік) мужч. Ето што алей рабіў, што прадаваў алей. Кл. АЛЕЙНЯ (алейня) жан. Завод, які выпрацоўвае алей з канаплянага, ільнянога семя. Даўней скрозь етые алейні булі. Кл. АЛЕШНІК (алешнік) зборны, мужч. 1. Маладыя дробныя алешчыны (гл.). Алешніку вазоў чатыры нагатовілі. Байл. 2. Зараснік з дробных алешчын (гл.). У алешніку накасіў капе паўтары. Кл. АЛЕШЧЫНА (алешчына і алешына) жан. Вольха. Ужываецца (вельмі рэдка) і альха. Алешчыну звалілі (зрэзалі). Кл. АЛЯ! (аля!) Гл. айля. Аля ў хлёў! Байл. АМЕЦІ Гл. абмеці. Амеці й сёні пад богаваю страхою. Сл. АНДРЫНА (андрына). Гл. адрына. АНІГАДКІ (анігадкі). Някепска, нядрэнна, добра (каму-небудзь). Табе анігадкі на жалуваньні. Барб. Прыўёз лучыны на зіму ўсю,—
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 232 ▶