ваецца зрэдку, побач з больш частым абуцца. Нага азута. Азуйся. Сл. Параўн.: антонім разуцца.
АЗЯРОД (арф.) мужч. Прыстасаванне для сушкі снапоў—высокі пераплёт, які складаецца з 2—4 рашэцін (гл.) і жэрдак. Малінаўцы (жыхары в. Малінава) не рабілі азяродаў (арф.). Кл.
АЗЯРЭДЗІНА (арф.) жан. 1. Жэрдка ў азяродзе. Не боўт, а азярэдзіна цэлая (арф.). Кл. 2. Пераносн. Высокая нязграбная жывёліна (конь, карова). З такое азярэдзіны малака не пад'ясі (арф.). Кл.
АЙЛЯ! (айля!) Побач з «аюсь!» (праганяюць свіней). Айля куды! Кл.
АКАЛОТ (акалот) зборны, мужч. З большага вымалачаныя снапы жыта, але салома не сцёртая. Кл. Акалоту пудоў два. Зуб. Акалот вельма траўлівы. Хал. А ў акалоце есь жыто. Кл.
АКАПАНІЧВАЦЬ (акапанічваць) -аю, -аеш, пераходны. Акопваць (бульбу, буракі) капаніцаю (гл.). Каня ні было, дак акапанічвала капаніцаю. Кл. Параўн.: гачкаваць. Радашковічы.
АКАПАНІЧЫЦЬ Гл. акапанічваць. Ета старэнька (бабуля) ўсё картоплі акапанічыла сама. Кл.
АКРАЎКА (акраўка) жан. Звычайна ўжываецца ў форме множн. ліку—акраўкі. Абрэзкі сукна, аўчын. Той (кравец) і акраўкі, усё чысь-
90 👁