АДНЕКУЛЬ (атнекуль). Атнекуль ідзе старшыня, брыгадзір і кіншчык. Байл. Атнекуль прынесла дзьве гладышкі малін. Кл. Параўн.: знеткуль (гл.).
АДНО (адно). Лічэбнік. Кл., Сл., Зуб., Хал., Сым.
АДНО (адно). Толькі. Адно ні баўса там, сынку. Хал. Пер'я адно пасыпалася. Сым.
АДПІРАЦЬ (атпіраць) -аю, -аеш. Перад тым, як «заліць плацьце» (бялізну), яго атпіраюць. Кл. Сёні атпіраць буду, а ў сыботу пазалю. Кл.
АДПІРАЦЬ Антонім да падпіраць, але не ў значэнні адмыкаць. Атапры дзьверы, я ні дастану коліка церазь дзьвера. Нашто йіх падпіраць колам? Хіба мало зашчапкі? Кл.
АДПЛІКНУЦЦА Гл. адплікнуць. Гузік атплікнуўса. Кл.
АДПЛІКНУЦЬ (атплікнуць) -у, -еш, пераходны. Ні атплікну гузіка. Кл. Параўн.: заплікнуць.
АДРЫНА (адрына і андрына) жан. Будынак для сена, саломы, увогуле кармоў. Ідзеце ў андрыну спаць. Кл. З вашае адрыны хата вуйдзе. Барб.
АДУБЕЦЬ (адубець) -ею, -ееш, непераходны. 1. Вельмі змерзнуць. Й рукі мае адубелі. Байл. Я адубеў там. Кл. 2. Вульгарн. Памерці, здохнуць. Каб ён адубеў там. Кл.
АЗУЦЦА (азуцца) -ую-ся, -уеш-ся. Ужы-
87 👁