Старонка 30
◀ / 232 ▶
стогам. Часам ужываюць (метанімічнасць) у значэнні стог. Адзёнкаў (стагоў) дваццаць нічапаных. Кл. АДЗЁР (адзёр) мужч. Хвароба. Адзёр у хату ўкінуўса. Сл., Кл. АДКАРАСКАЦЦА (аткараскацца) -аю-ся, -аеш-ся. Адчапіцца; дабіцца, каб адстаў (хто-небудзь дакучлівы, назола). Такі назола, чарку возьме (вып'е), дак ужэ ні аткараскацца, прыстане, што смала. Кл. Од даўнёй мешчанчукі булі паскудные. На базары прыстануць ш чаголь, то ні аткараскацца. Хал. АДЛЕГА (атлега і адлега) жан. Мо атлега будзе? Вельмі ж даёў мароз. Кл. У адлегу й таварын[е] лепш. Вільча. Атлегаю прыдам праведаць вас. Барб. АДМАЛКУ (адмалку і атмалку). З маленства, з малых год. Атмалку нічогі (гл.). Й атмалку ні ходзіш. Кл. Адмалку жыў тут. Сым. АДНАВОР (аднавор, аднавôр) мужч. Ужываецца толькі ў адзіночным ліку, у спалучэнні сеяць у аднавор. Сеяць у аднавор — сеяць у адзін раз (увесну ці ўвосень) узораную глебу. Ячмень у аднавор нядобра сеяць (арф.). Картоплі ў аднавор парастуць, толькі дагледзь. Картоплі сеюць у аднавор. Кл. Параўн.: аднораль. Капыльскі раён. АДНАЛІЧНІК (адналічнік) мужч. Ужываецца побач з аднаасобнік. Адналічнік—што й аднасобнік. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 232 ▶