Вы крыху агоўтарыліся тут. А. Чарнышэвіч, Світанне, 1957, стар. 109.
АДАЛЕ (адале). Але потым, але пасля. Нібуто (быццам бы) разьдзеліць (аддзеліць сям'ю дачкі), адале разамізноў. Кл.
АДАЛЕЦЬ (адалець) -ею, -ееш, пераходны. Перамагчы, змагчы, справіцца (з кім-небудзь або чым-небудзь). Адалелі ўсе абаранкі? Байл.
АДВЕДАЦЬ (атведаць) -аю, -аеш. Наведаць, праведаць (каго-небудзь). Атведаць дзеці свае. Сл. Атведаю свайіх (сваякоў). Барб. Параўн.: пераведаць (гл.).
АДВЕДАЦЦА (атведацца) -аю-ся, -аеш-ся. Зваротная форма дзеяслова адведаць (гл.). Даўно була ў вас. Думала, трэба каб атведацца. Барб.
АДВЕДКІ (атведкі), толькі ў множн. Хадзіла ў атведкі. Кл. У атведкі с пустымі рукамі ні йдуць. Байл. Ісці ў адведкі—ісці наведаць парадзіху.
АДГАДЗІЦЬ (адгадзіць) -джу, -дзіш. Аддзякаваць (матэрыяльна ці дапамогай у якой-небудзь працы). За етае адгаджу вам каліль (гл.). Байл. Ні адгадзіла за дрова. Ён добры воз дроў прыўёз мне. Я сама, сынок, адгаджу йім за йіху ласку. Кл.
АДГОДЖВАЦЬ (адгоджваць) -аю, -аеш. Адгоджвала ўсё жыцьцё (арф.). Байл.
АДЗЕНАК (адзенак) мужч. Падмосткі пад
88 👁