АБШЧАПІЦЬ (апшчапіць) -плю, -піш. Абхапіць рукамі. Што і ашчапіць (гл.), абшчаперыць, ашчаперыць (гл.). Апшчапіла ручкамі, што й ручкі паб[е]лелі. Вайц.
АБШЧАПІЦЬ Нарабіць прышчэпак (садоўніцтва). Ён усё сяло абшчапіў (г. зн. усім аднавяскоўцам нарабіў прышчэпак садовых дрэў) (арф.). Кл.
АГЛАБІНА (аглабіна) жан. Частка воза. Каб к стальмашні на аглабіны падвезьлі. Байл. Аглабіну зламаў. Кл. Параўн.: аглабіно (ніякі род). Чырвонаслабодскі раён.
АГЛАМАЗДАЦЬ (агламаздаць) -аю, -аеш. Хутка, на скорую руку (без апрацоўкі) зрабіць якую-небудзь рэч. Ні майсьцяр: агламаздае што—й у рукі німа чаго ўзяць. Пас. Янкі Купалы. Агламаздаў граблі. Ён нейкаго (пранік) агламаздаў, дак і мучуса. Кл.
АГОНЬ (агонь) мужч. Агонь, святло. У Натальлі ўжэ агонь. Кл. Запалі агонь. Барб. Агонь на ўсю хату (вельмі светла ад лямпы). Кл. У людзей ужэ агне, а ты сьпіш. Барб.
АГОНЬ 1. Наклалі агню й пагрэліся. Ідзі к агню, пагрэйса. Кл. Параўн.: у рускай мове костер. Параўн.: у Рагачоўскім раёне цяпло. 2. Пераносн. Ні дзеўка—агонь. Кл.
АГОЎТАЦЦА (агоўтацца) -аю-ся, -аеш-ся. Асвойтацца з новымі ўмовамі, новым акружэннем (звычайна аб жывёле). Сама буду пасьціць (карову), пакуль агоўтаяцца. Кл. Параўн.:
95 👁