АБОРА Вялікі будынак для кароў. Абору зрабілі. Мо трыста штук стане ў ёй. Хал. Параўн.: чэшскае obora—абгароджаны лес.
АБОРВАЦЬ (аборваць). Гл. абганяць.
АБРОК (аброк) мужч. Ужываецца як назоўнік адз. ліку ў фразеалагізме: Дай аброку, дай бі каня па боку. Сл., Кл. Аброк—корм. Параўн.: чэшскае obrok—корм, фураж.
АБРОЦЬ (аброць) жан. На аброці ні прыпінай каня. Лепш за шыю. Сл.
АБРОЧНАЯ (аброчна, аброчна). Ужываецца з назоўнікам торба. Аброчная торба—торба для кармоў. Аброчна торба. Сл. Параўн.: аброк (гл.).
АБРЫТНІК (абрытнік) мужч. Павадок (вяровачка, сырыца—гл.) пры аброці (гл.). Абрытнік згубіў. Сл. Абрытнікоў купіць можно?
АБСАЮЗІЦЬ (апсаюзіць) -у, -іш. Налажыць саюзкі (на боты, чаравікі). Апсаюжу чобаты. Вольн.
АБУЛЕБ (абулеб, часам абылеб). Абы, хоць. Абулеб хто сказаў штоль, дак і наваліцца. Кл. Мне абулеб куды. Н.-Андр.
АБУЧАЦЦА (абучацца) -аю-ся, -аеш-ся. Навучацца вайсковай справе. Салдаты абучаліса. Кл. Абучацца ўзялі. Барб.
АБУЧЭННЕ (абучэньне) ніяк. На абучэньне ўзялі. Кл. Васіль на абучэньні. Барб. Гл. абучацца.
86 👁