дзежкі, каробкі; таксама ў рэшаце, сіце. Абечко скінула. Барб. Вечка тое падай. Хал. Трэба думаць, што слова абечко таго ж кораня, што вёко(а). АБІРАЦЬ (абіраць) -аю, -аеш, пераходны. Абірае сьлівы. Абіралі рой. Кл. Абабралі йгрушы (зак. тр.). Барб. АБІРАЦЬ (абіраць). Абкрадаць. Абабралі краму. Кл. АБМЕЦІ (абмеці, амеці, вобмяці) толькі ў множн. Аўсяная мякіна. Параўн.: мяту, месці. Пры ручной малацьбе і ручным веянні абмеці аддзялялі лёгкімі павевамі мятлою над тонка разасланым на таку аўсом. Абмеці конь любіць. Мяшок вобм[е]цяў прывёз. Кл. Амеці й сені пад богаваю страхою. Сл. АБОЗНЯ (абозьня, абозьня) жан. 1. Халодная будыніна для саней і іншых прылад. Там у пана, Рэйтан звалі, абозьня була. Сл. Нам абозьня трэба. Хал. 2. Пераносн. Вялікая і няўтульная хата. Нейку абозьню зрабілі, да ні хату. Кл. АБОЙКІ (абойкі, абойкі) толькі ў множн. 1. Зношаныя прадметы, прылады. Ні калёсы—абойкі нейкія. Вільча. 2. Акалот (гл.). Абойкаў дваццаць прадаў. Зуб. АБОРА (абора) жан. Тонкая вяровачка, у тым ліку тая, якою падвязваюцца лапці. Усё мае зборы—лапці й аборы. Кл. Пашукай хоць малое аборкі. Хал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁