ка абапнута брызёнтам. Кл. Параўн.: чэшскае opona—занавеска. АБАПНУЦЦА (абапнуцца). Абкрыцца (хусткаю, брызентам). Абапнуса таёю хусткаю, й добра будзе. Байл. АБГАНЯЦЬ (абганяць) -яю, -яеш, пераходны. Абганяць (падарожніка, пешахода, фурманку, машыну). Я ні абганяў йіх. Сым. Абагналі за Малінавам. Сл. АБГАНЯЦЬ Ужываецца побач з аборваць. Тэрмін акучваць (бульбу, буракі) не ўжываецца. Абганялі картоплі. Сёлята хто позно сёяў (садзіў бульбу), дак ніабганяные булі. Кл. Абганяць пашлі. Сым. АБДЗІРКІ (абдзіркі) толькі ў множн. Кудзёля, атыходзіць, [е]к абдзіраюць лён на грэбяні. Кл. Абдзіркі (абдзіркавае палатно) на м[е]шкі, на анучы. Барб. Параўн.: пачасся (Ветрынскі раён), асмычыны (Навагрудскі, Карэліцкі раёны). АБЕДНІК (абёднік) мужч. Невялічкі гаршчок. Абёднік крупніку ўкіс. Кл. АБЕРУЧ (абёруч). Абедзвюма рукамі (узяць што-небудзь, каго-небудзь). Ухваціў абёруч. Кл. Ашчапёрыласа абёруч, плач[э]. Хал. Параўн.: Ён яшчэ ўбачыў, як Касмакоў абхапіў аберуч нямецкага аўтаматчыка і грымнуў яго галавою і плячыма вобземлю. К. Чорны, Збор. твораў, т. 5, стар. 411. АБЕЧКА (абёчко) ніяк. Побач з больш частым ва ўжыванні вёко(а), вёчко(а). Крышка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁