СЛОЎНІК А. АБАЛАЧОК (абалачок) мужч. Найшоў абалачок, і дож закапаў. Сл. Параўн.: у стараславянскай мове облакъ. АБАЛОНЬ (абалонь) жан. Знешні слой драўніны, слой паміж карою і асяродкам, або «стрыжанем» (гл.). Абалоні (у хваёвым бервяне) багато. Кл. Ні калода—адна абалонь. Кл. Параўн.: блонь, болонь, блонка — рыхлые наружные слои лесины, бревна. Даль, «Толковый словарь». Параўн.: фразеалагізм пацягнула на абалонь. Чэрвеньскі раён. АБАЛОНЬ Лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе. На абалоні лялее. Кл. Параўн.: у старажытнай агульнаўсходнеславянскай мове болонь, болонье (балота, нізіна). АБАПНУЦЬ (абапнуць) -у, -еш, пераходны. Абкрыць што-небудзь чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь. Абапні хустку: вельмі дож. Барб. Пашла машына, ней-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁