Старонка 104
◀ / 232 ▶
КУБЛЕЧКА (кублечко і кублечка) ніяк. Памяншальнае ад кубло (гл. кубло). На кублечку злавіў вераб'я. Кл. Кублечко нашлі. Кл. КУБЛО (кубло) ніяк. Гняздо птушкі, у тым ліку хатняй. Ето кура (і кура) нагатаўляе кубло. Кл. З ластаўчынаго кубла. Кл. КУДАС (кудас) мужч. Кутас. Нейдзе есь с кудасамі (пояс), зараз найду. Кл. КУДЫЛЬ (кудыль, кудаль). Куды-небудзь. Ты кудыль схадзіў бу, а то ўсе чыта[е] й чытае. Кл. Ужываецца і куды-небудзь. КУДЗЕЛЯ (кудзеля) жан. Адыходы пры выпрацоўцы кужалю са сцёртага ільну. Яе разнавіднасці—атрэпкі (гл.) і абдзіркі (гл.). Кл. Любое прадзіва (кужаль, кудзеля, каноплі, а таксама — воўна, вата), прыгатаванае да прадзення: пэўным чынам згорнутае і прывязанае да прасніцы. Такіх малых кудзель воўны я ні раблю. Барб. Кудзелю воўны спрала за дзень. Кл. КУКУЛЯ (кукуля) жан. Зязюля. Больш гавораць кукуля. Барб. КУКУЛЬКА (кукулька) жан. Памяншальна-ласкальнае ад кукуля. Кукулька кукуе. Кл. Параўн.: рускае кукушка, чэшскае kukačka, польскае kukułeczka. КУЛІДА (куліда) жан. Вялікая буханка хлеба. Пазычыла куліду хлеба. Кл. КУЛІДКА (кулідка) жан. Буханка хлеба. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 232 ▶