Старонка 103
◀ / 232 ▶
КРУЦЕЛЬ (круцель) мужч. Ні буду с табою гуляць у карты, бо ты круцель. Барб. Бог не цяля,—убачыць круцяля (арф.). Кл. КРЫВОТА (крывота) жан. Ужываецца толькі ў адз. Зайздрасць. С крывоты нагаварыў на нас, чаго й ні было. Кл. КРЫВОТЛІВЫ (крывотлівы). Зайздросны чалавек, здольны прычыніць шкоду другому «с крывоты» (гл.). Такого крывотліваго суседа далі нам. Кл. Параўн.: крыўда, крывы. Гл. крывотны. КРЫВОТНЫ (крывотны і крывотны). Гл. Крывотлівы. Звычайна крывотны, радзей крывотлівы. Бес канца крывотны буў. Будзе йці, дак пашню (збожжа) патопч[э], хоць раз да ўступіць у чужы аўёс ці жыто. Кл. Параўн.: крыўда, крывы. Параўн.: падэсны. Пярэжыры Радашковіцкага раёна. КРЫВЯНКА (крыўянка, крывянка) жан. Крывяная каўбаса (запечаная ў кішках з прысмакамі кроў). Крыўянкаю накарміла. Барб. КРЫГА (крыга) жан. Рыбацкая прылада. У крыгу налавілі багата рыбы. Пас. Янкі Купалы. Крыгаю ўночы лепш лавіць. Пас. Янкі Купалы. Параўн.: тройнік. Свінка Капыльскага раёна. КРЫГА Ільдзіна. Кл., Байл., Н.-Андр., пас. Янкі Купалы. КРЫСА (крыса) жан. Пала верхняй вопраткі, крысо. Мата[е]цца крыса. Сл. Крысу ўрабіў у нешто. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 232 ▶