Старонка 102
◀ / 232 ▶
(ужываюцца абодва словы). Ідзе с кошлі. Зуб. 2. З ацэначным адценнем—добрая (кепская) касьба. Кл. КРАСЕЙ (красей) мужч. 1. Вол чырвонай масці. 2. Ацэначна-зневажальнае. Паўнакроўны, чырвоны, некалькі непаваротлівы чалавек. Красею таму скажы, каб рабіў скарэй. Кл. КРАСУЛЯ (красуля) жан. Клічка (каровы). Кл. КРОІЦЬ (кройіць) -ю, -іш, пераходны. 1. Кроіць матэрыял. Наўчыўса кройіць. Барб. 2. Рэзаць (хлеб, сала, каўбасу). Накройіла хлеба, сала палажыла... Кл. 3. Пераноснае. Што б вас рэзало да кройіло. Каб йіх кройіло паганцаў тых, усе п[е]раелі тут. Кл. КРОЛІК (кролік) мужч. Ветлівае, ласкальнае пры звароце да чалавека, звычайна да маладзейшага. Мой кролік, пазабывала пра паншчыну. Вільча. Андрэйко, мой кролік, памажы загнаць авечкі. Кл. Параўн.: рускае кролик. КРОЛІЧАК (кролічак). Гл. кролік. Зьбегай, кролічак, к тату. Кл. КРУГЛАВІДЫ (круглавіды). Харошы, круглавіды хлоп[е]ц. Барб. Гл. від. КРУНПЕЛЬ (крунпель) мужч. Моцна збіты, прысадзісты чалавек. Кл. КРУПЯНКА (круп'янка) жан. Страва; налітая ў тоўстую кішку і запечаная кроў з грэцкімі крупамі і прысмакамі. Казала, круп'янкі ёй дам. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 232 ▶