КОРМА (корма) жан. Корм. Дзе тае кормы браць? Вільча.
КОРМІК (кормік) мужч. 1. Побач і ў тым жа значэнні, што кормны кабан (кабан, якога кормяць на сала). У вас два кормікі. Кормнага кабана забілі. Кл. 2. Пераноснае. Зневажальнае. Гультаяваты поўны чалавек, які любіць багата есці і стараецца не пахудзець. Кл.
КОРШАК (коршак і каршак) мужч. Каршун. Коршак задраў куру. Кл. Пабеце вы етые коршакі. Хал.
КОЎЗАНКА (коўзанка) жан. Расчышчанае месца (лёд) для катання, каток. Хадзем на коўзанку на возяро. Кл. Параўн.: чэшскае kluziště—каток.
КОЎЦЬ (коўць). Выклічнікавая дзеяслоўная форма (тыпу хоп, гоп, топ) ад каўтаць. (гл.). Узяў пляшку, нагнуў, коўць-коўць—і німа. Кл.
КОХЛІК (кохлік) мужч. Коклюш. Кохлік так змучыў дзіця... Кл.
КОШ (кош і кош) мужч. 1. Кош. Несла ў кашы грыбкоў п'яць. Байл. 2. Сплеценая з лазы скрыня на 0,5—1 м³, якая ўстанаўліваецца на возе для перавозкі бульбы, мякіны ці іншых сыпкіх прадметаў. Кл. 3. Рыбацкая прылада. Кл.
КОШ Скрынка з дошак, якая ўстаноўлена ў млыне над каменямі, у яе засыпаюць збожжа, адкуль яно трапляе на камяні. Кл.
КОШЛЯ (кошля і кошля) жан. 1. Касьба
83 👁