Старонка 105
◀ / 232 ▶
КУЛЬ (куль) мужч. Тоўсты сноп нясцёртай саломы. Нараблю кулёў. Байл. Куле (кулі) прадала. Кл. Тваё ні снапы, а куле. Кл. КУЛЬ Мяшок. Куль мукі ў лаўцы купілі. Вайц. КУЛЬ Частка невада. Кл., Хал., Параўн.: рускае мотня. КУЛЬБАКА (кульбака) жан. Частка ярэмца (гл.), па форме — вугольнік, адзін бок вугольніка наглуха прымацаваны да ярэмца, у другім маецца адтуліна, у якую закладаецца заноза (гл.). Ёхалі з Глуска й вуваліласа кульбака, так намучыласа; я закладу — йзноў вываліцца, й ніхто ні натрапіўса, каб памог. Кл. КУЛЬТУРА (культура). Культура. Кл., Зуб., Поб. КУЛЬТУРА Культурныя сеяныя травы. Культуры табе накасіў. Кл. КУЛЯВАЯ (арф.). Прыметнік ад назоўніка куль (саломы). Ужываецца з назоўнікам салома. Гл. куль. Некулявая салома на стрэхі не гадзіцца (арф.). Кл. КУПЧА (купча) жан. Куплены (не спадчынны) участак зямлі. На купчы жылі тут адны. Байл. Купчу купіў. Кл. КУРАВОДЗІХА (кураводзіха) жан. Курыца, якая выседзела і водзіць куранятаў. Такая добра кураводзіха,—што так гл[е]дзіць куранятак. Пас. Янкі Купалы. Мая кураводзіха ужэ ўвос[е]нь несьціса пачала. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 232 ▶