дзявайся, але і сам не агінайся,— крышку прыплюшчыла адно вока Алеся (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Адпав. у руск.: БОГ-ТО БОГ, ДА И САМ НЕ БУДЬ ПЛОХ; БОГУ МОЛИСЬ, А К БЕРЕГУ ГРЕБИСЬ; НА БОГА НАДЕЙСЯ, А САМ НЕ ПЛОШАЙ. НА ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ РАД СВАЁЙ ВАРОНЦЫ Старонка, -і, Д,М -нцы, ж. Памянш.-ласк. да старана, ж.— Тут: мясцовасць; краіна. П а р а ў н. з фразеал. "на старане". Акал. Разм,— Не дома, не ў сябе, у чужым месцы (працаваць, шукаць, мець і пад.). Рад, кар. ф. прым. рады.— Тут у знач. вык., к а м у, ч ам у. Варонка, ж. Памянш.-ласк. да варона — гл. БАРОНА 3 КУСТА, А ПЯЦЬ НА КУСТ. Прыказкі такога зместу ўзнікалі раней пераважна сярод так званых адыходнікаў"— сялян, якіх цяжкія ўмовы жыцця (звычайна адсутнасць сваёй зямлі) вымушалі пакідаць свой дом і шукаць заработку ў гарадах, на шахтах і пад.; іх стааралі таксама рэкруты, салдаты. Удалечыні ад дому ўсцешвае нават любая прыкмета, якая нагадвае родныя мясціны. Гаворыцца (зрэдку жартам), калі каму-п. сустракаецца нешта роднае, блізкае, знаёмае там, дзе яго менш за усё чакаеш. Мальвіна не пярэчыла. I праз некалькі дзен Аляксей прыехаў з возчыкамі ў саўгас. Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: "На чужой старонцы рад сваёй варонцы". Потым запрасіў на абед і вельмі шкадаваў, што не з Аляксеевай вёскі (А. Пальчэўскі. Землякі). Адпав. у руск.: НА ЧУЖОЙ СТОРОНЕ РАД И ДАЛЬНЕЙ РОДНЕ; СВОЯ ЗЕМЛЯ И В ГОРСТИ МИЛА; СКУЧНО АФОНЮ Ш КЕ НА ЧУЖОЙ СТОРОНУШКЕ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁