П а р а ў н. з фразеал. "далёка не заедзеш (не паедзеш)" н а ч ы м. Уабаг.-асаб. знач. Разм.— Многага не даб'ешся, вялікай карысці не дасягнеш. Старым, парушаным, калісыді папсаваиым наўрад ці можна карыстацца гак, як новым. Гаворыцца, калі хто-н. імкнецца або вымушаны карыстацца тым, што калісьці патрабавала якаснага аднаўлення; а таксама калі размова ідзе пра хворага каня. Палі сёлета яшчэ не застануцца незасеянымі. Але шмат зношанай тэхнікі можа спыніцца ў баразне. А гэта зацяжка, парушэнне тэхналогій, спазненне ў тэрмінах сяўбы, а ў выніку — зноў недабор ураджаю. I хоць здаўна існує ў народзе прымаўка, што на лечаным кані далёка не паедзеш, тэхніку лячыць" давядзецца, і найбольш — зыходзячы з мясцовых магчымасцей (Магілёўская праўда, 12 сакавіка 1992 г.). Адпав. у руск.: КОНЬ ЛЕЧЕНЫ Й, ЧТО ТАБАК МОЧЕНЫ Й - НИКУДА НЕ ГОДИТСЯ. НА ЧУЖОГА СПАДЗЯВАЙСЯ, АЛЕ I САМ НЕ АГІНАЙСЯ Чужы, прым.— Тут у знач. наз., -ога, м.— Нехта іншы. Разлічвай у жыцці заўсёды на самога сябе, а не на іншых. Гаворыцца (звычайна ў якасці парады), калі хто-н. занадта спадзяецца на дапамогу з чыйго-н. боку або, наадварот, вырашае дзейнічаць толькі самастойна. Згледзеўшы, як яна [Алеся], не зводзячы вачэй, любуецца Імполем, пачынае падхвальвадь яго і- стары малацьбіт — паднімаў голаў з рэдзенькім чубком сівых валасоў.— Хлопец ён ціхі, сарамяжлівы... Чаго там, будзеш жыць. Да гаспадаркі мо яшчэ не вельмі здатны... Але ж столькі вас, баб, у хаце — помач яму будзе,— На чужога, кажуць, спа
Дадатковыя словы
дабешся, тэта
5 👁