Старонка 98
◀ / 266 ▶
П а р а ў н. з фразеал. "далёка не заедзеш (не паедзеш)" н а ч ы м. У абаг.-асаб. знач. Разм.— Многага не даб'ешся, вялікай карысці не дасягнеш. Старым, парушаным, калісьці папсаваным наўрад ці можна карыстацца так, як новым. Гаворыцца, калі хто-н. імкнецца або вымушаны карыстацца тым, што калісьці патрабавала якаснага аднаўлення; а таксама калі размова ідзе пра хворага каня. Палі сёлета яшчэ не застануцца незасеянымі. Але шмат зношанай тэхнікі можа спыніцца ў баразне. А гэта зацяжка, парушэнне тэхналогій, спазненне ў тэрмінах сяўбы, а ў выніку — зноў недабор ураджаю. І хоць здаўна існуе ў народзе прымаўка, што на лечаным кані далёка не паедзеш, тэхніку "лячыць" давядзецца, і найбольш — зыходзячы з мясцовых магчымасцей (Магілёўская праўда, 12 сакавіка 1992 г.). Адпав. у руск.: КОНЬ ЛЕЧЕНЫЙ, ЧТО ТАБАК МОЧЕНЫЙ — НИКУДА НЕ ГОДИТСЯ. НА ЧУЖОГА СПАДЗЯВАЙСЯ, АЛЕ І САМ НЕ АГІНАЙСЯ Чужы, прым.— Тут у знач. наз., -ога, м.— Нехта іншы. Разлічвай у жыцці заўсёды на самога сябе, а не на іншых. Гаворыцца (звычайна ў якасці парады), калі хто-н. занадта спадзяецца на дапамогу з чыйго-н. боку або, наадварот, вырашае дзейнічаць толькі самастойна. Згледзеўшы, як яна [Алеся], не зводзячы вачэй, любуецца Імполем, пачынае падхвальваць яго і стары малацьбіт — паднімаў голаў з рэдзенькім чубком сівых валасоў.— Хлопец ён ціхі, сарамяжлівы... Чаго там, будзеш жыць. Да гаспадаркі мо яшчэ не вельмі здатны... Але ж столькі вас, баб, у хаце — помач яму будзе.— На чужога, кажуць, спа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 266 ▶