НА ВОЎКА ПАМОЎКА, А МЯДЗВЕДЗЬ ЦІШКОМ Памоўка, -і, ж. Ужыв. звычайна ў ггрык.— Тут: поталас, нядобрая слава. Цішком, прысл,— Тут: непрыметна, улотай, крадучыся, крадком. Беларускія прыказкі і прымаўкі пра жывёл амаль усе маюць пераносны сэнс. Пад уласцівасцямі той ці іншай жывёлы найчасцей разумеюцца пэўныя паводзіны і рысы характару чалавека. У сваю чаргу, за жывёламі як дзеючымі асобамі прыказак і прымавак захоўваюцда найбольш тыповыя для іх якасці. Воўк (гл. БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ - ВОЎК; ВОЎК САБАКІ НЕ БАІЦЦА, АЛЕ ЗВЯГІ НЕ ЛЮ БІЦЬ) дрыносіў непамерную шкоду гаспадарцъз сяляніна, таму яго шкодныя і небяспечныя паводзіны былі перанесены народам на адмоўныя якасці ліхога чалавека. Ствараючы вобраз прагнага, ненажэрнага воўка, народ гіпербалізуе гэтыя рысы, каб дадкрэсліць усю іх непрывабнасдь і агіднасдь. Мядзведзь (гл. БАЯЗЛІЎЦУ І КОРЧ — МЯДЗВЕДЗЬ) дужы, ён панує над усім звярыным царствам, нягледзячы на сваю няспрытнасць, нехлямяжасць. Абвінавачваюць аднаго, а ў сапраўднасці вінаваты ў чьш-н. нехта другі, на якога ніхто не зважає. Гаворыцца, калі хто-н. падазрае або ўпэўнены, иипо нехта абвінавачваецца ў чым-л. беспадстаўпа.."Вось табе, Стасечка, і вялікія пакоі і раскоша, на якую так спадзявалася..." — падумаў Тамаді. А Фабіян гаварыў далей: — Людзі кажуць, таїсога яшчэ ні кол і не было, каб адным стрэлам два будынкі запаліла... Цётка Мальвіна адно цвердзіць: "На воўка памоўка, а мядзведзь цішком" (А. Пальчэўскі. Запознены пасаг).. Адпав. у руск.: НА ВОЛКА ТОЛЬКО СЛАВА, А ОВЕЦ ТАСКАЕТ (ест) САВВА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁