Адпав. у руск.: И ДЫМ ОТЕЧЕСТВА НАМ СЛАДОК И ПРИЯТЕН (А. Грибоедов). П а р а ў н.: НЯМА ЛЕПШ ЗА ТОЙ КУТОК, ДЗЕ ВЯЗАЛІ ПУПОК. МУЖ I ЖОНКА - НАЙЛЕПШАЯ СПОЛКА Сполка, -і, ж. Дыял — Тут: наогул якая-н. група, аб'яднанне людзей (звычайна йа агульных інтарэсах). Муж і жонка больш за ўсіх зацікаўлены ва ўзаемнай узгодненасці сваіх поглядаў і волевыяўленнжу, як у адносіках паміж сабой, так і да ўсяго іншага. Гаворыцца, калі тыя, хто непарыўна звязаны адзін з адным сумеснымі ўмовамі жыцця (звычайна муж і жонка), у розных абставінах ставяцца (разам і паасобку) да ўсяго аднолъкава, дзейнічаюць, зыходзячы з агульных інтарэсаў, нават калі знешне паміж імі няма ніякага ладу. [Галя:] — У мяне было і будзе сваё жыццё. [Гаворка:] — Нават у бібліі, Галя, сказана: "Жена да будет рабой своего мужа..." [Галя:] — Нават мая маці ўжо не жыла па бібліі, Васіль Раманавіч! [Гаворка (весела):] — Брава! Ты мяне б'єш, Галя. Але не біблія, а народ — мы, паэты, заўжды хаваемся за народную мудрасць, калі нічога не можам прыдумаць свайго,— дык вось ён, мудры народ, сказаў: "Гаспадар і жонка — адна кішонка". [Галя:] — Гавораць і лепш: "Муж і жонка — найлепшая сполка". Тут больш мудрасці, бо маецца на ўвазе супольнае жыццё, а не супольнае спажыванне (I. Шамякін. Выгнанне блудніцы). Адпав. у руск.: МУЖ И (да) ЖЕНА — ОДНА САТАНА (у знач. 'муж і жонка аднолькавыя ў сваіх жаданнях, намерах, дзейнічаюць супольна'); МУЖ С ЖЕНОЮ БРАНИТСЯ, ДА ПОД ОДНУ ШУБУ ЛОЖИТСЯ. П а р а ў н.: ЯКІ ЧОРТ ХОМКА - ТАКАЯ ЯГО ЖОНКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, бєш, волевыяўленнжў
5 👁