Гаворыцца (звычайна з асаблівай узпёсласцю), калі хто-н. згадвае аб сваёй Бацькаўшчыне, параўноўвае. яе з іншымі мясцінамі, якія яму давялося зведаць. I неяк невясёла-невясёла было Кліму, запанеўшаму", як казаў стары Мікіта. Думкі плылі, чапляліся адна за другую, роем мітусіліся ў галаве. А зорачкі блішчэлі так хораша на небе. I скрыпеў снег... I мерныя тужлівыя вершы ляцелі 3 неадкуль: Мой родны край, краса мая, 3 табой навек расстаўся я!.. I задумаўся Клім. І пяялася неяк па-іншаму: Мой родны край, краса мая, 3 табою век не ў зтодзе я... Пад ложачкаю шчымела нешта незнаёмае. Мой родны край, як ты ж мне мілы, забыць цябе не маю сілы. І ляцелі думкі. I дрыжалі струны душы дзіўна-маркотным гукам. Мой родны край, як ты ж мне мілы, ўцяміць цябе не маю сілы... "Эге ж, уцяміць, пазнацъ, зразумець ніколі не здолееш",— быу чуцен шэпт. "Але ж не адракацца, не быць здраднікам, а любіць, шанаваць родную Бацькаўшчыну павінен, доўжан...3'— быў другі шэпт. "Люблю... ці ж не люблю?.. А страшна яно, роднае... чым?.." І спахмурнеў Клім, сігаў шпарчэй па скрыпучым марозным снезе. Ляцела думка: "Мой родны кут, люблю цябе без меры!5' — і забавілася яна, не ўцякала (М. Гарзцкі. У лазні). I вось у рукі яго, якраз у тыя дні, калі мы, маладыя сябры, забаранілі яму прыніжаць сваю чалавечую годнасць, трапіла неяк бывалая кніга без вокладак, якая пачыналася адразу з самых блізкіх, у сэрцы вынашаных слоў: Мой родны кут, як ты мне мілы!.....Мой родны кут, у які я часта заходжу таксама усх.-алявана, як заходзяць пасля разлухі ў бацькоўскі дом,— свой ад маленства да скону (Я. Брыль. Мой родны кут ' Налівайку падабаўся гоман лясоў, бязмежныя. прастор ■: калгасных палёў, задумёныя песні дзяўчат. Ён прыгада.. словы свайго любімага паэта, якія засталіся ў яго памяц, яшчэ са школы, і некалькі разоў сам сабе паўтарыў: Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сиш! (І. Гурскі. Вернутае жыццё
5 👁