Малы, прым.— Тут у знач. наз.: малое, -ога, н.— Невялікі па памерах.
Веліч, -ы, ж.— Тут: што-н. надзвычай вялікіх памераў, гмах.
Той, хто не мае выдатных якасцей, схільны перавялічваць свае магчымасці.
Гаворыцца (часцей з іроніяй або жартам), калі хто-н. бярэцца за нешта большае, на што здольны.
Адпав. у руск.: ВСЯКАЯ БУКАШКА ЛЕЗЕТ В КОЗЯВКИ; И ЕСЛИ КАРЛОЙ СОТВОРЁН, ТО В ВЕЛИКАНЫ НЕ ТЯНИСЯ (И. Крылов).
МІЛ ТОЙ КУТОК, ДЗЕ АБРЭЗАЛІ ПУПОК
Гл. НЯМА ЛЕПШ ЗА ТОЙ КУТОК, ДЗЕ ВЯЗАЛІ ПУПОК.
МОЙ РОДНЫ КУТ, ЯК ТЫ МНЕ МІЛЫ <, ЗАБЫЦЬ ЦЯБЕ НЕ МАЮ СІЛЫ>
Паходзіць з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" (1910—1923), шырока вядомыя яе першыя радкі:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Родны кут, мн. не ўжыв.— Радзіма, родныя мясціны, месца нараджэння.
Мілы, прым.— Тут: любімы, блізкі сэрцу.
Не мець сіл (сілы). Разм.— Тое, што і не ў сілах. Кампанент дзеясл. вык. Ужыв. у спалучэнні з інф.— Не магчы, не мець магчымасці (зрабіць што-н.).
Радзіма заўжды застаецца самым любімым і прыемным месцам на зямлі, без якога чалавек не можа жыць.
73 👁