Неўміручыя творы Крылова служылі і нашаму беларускаму народу, дапамагалі змагацца супраць крыўды і прыгнёту, за чалавечую годнасць, за права людзьмі звацца (К. Крапіва. Непадкупная слава народная). Сцяпан Захаравіч, будучы ў партизанах, схадзіў уздоўж і ўпоперак усю Беларусь. Каб вы паслухалі, з якой любасцю і замілаваннем ён расказвае пра дрымучыя лясы Беларусі, яе сінія азёры і ціхія рэчкі. Ён бачыць гарады свайго краю ўсе ў зелені, дарогі — абсаджаныя пладовымі дрэвамі. Усюды, на яго думку, павінны быць пастаўлены помнікі людзям, якія гэтага варты. А іх шмат, яны праз вякі пранеслі сваю культуру, змагаліся, каб людзьмі звацца, і адстаялі сваё права.— Мы не Іваны, якія нічога не помняць,— разважае Сцяпан Захаравіч.— У нас былі людзі і цяпер ёсць, якімі мы павінны ганарыцца (І. Гурскі. Сям'я Белавуса). А хто там ляжыць па ярах, па лагах з рэвальвернымі кулямі ў галавах? — Беларусы. А чаго ж, чаго ж так хацелася ім, акрыялым душой, ды сляпым і глухім? — Людзьмі звацца! (М. Коўзкі. Доля праўды). Адпав. у руск.: ЧЕЛОВЕК - ЭТО ЗВУЧИТ ГОРДО! (М. Горький). МАЛОМУ ВЕЛІЧЧУ БЫЦЬ ХОЧАЦЦА ЗАЎСЁДЫ Паходзіць з байкі Кандрата Крапівы "Саманадзейны конь" (1929): Меў нейкі селянін мізэрнага к;шя — З сабаку, можа, так, мо, з добрае лгіаіія. Малому веліччу быць хочаїща заўседы,— У мацеры — природы Такі спрадвеку ўжо закон. Аднойчы Каню ўласны хамут здаўся цесным, і ён запатрабаваў у свайго гаспадара вялікі, а таксама папрасіў, каб яго ўпрэглі ў такі ж вялікі воз. Конь рушыў, але воз не скрануўся з месца, а сам Конь пралез праз вялікі хамут аж да задніх ног. У аснове гэтай байкі Кандрата Крапівы ляжыць прыказка "Вялікаму каню — вялікі хамут" (гл. у Слоўніку
Дадатковыя словы
сямя
6 👁