Гапка:] — Ну, як жа з прызывам, забракавалі, а мо здалі, кажы, родненькі, не муч. [Бязродны:] — Нічога страшнага, прызыў адлажылі. [Гапка:] — Не веру, Янучок, не веру. Сэрца маё трывожыцца, і погляд вачэй тваіх не такі, як заўжды. [Маці: J — Усё роўна, дзеткі, ліхтаром пушчы не асвеціш, кажы, не скрывай. Калі радасць, то ўсе ўзрадуемся, а калі гора, разам заплачам (У. Галубок. Бязродны). Адпав. у руск.: ЛОЖКОЙ МОРЯ НЕ ВЫЧЕРПАЕШЬ (не вычерпать); ШИЛОМ МОРЯ НЕ НАГРЕТЬ (не нагреешь). Л Ю Д ЗЬМ і'ЗВАЦЦА Паходзіць з вядомага верша Янкі Купалы "А хто там і дзе?" (1905-1907): А хто там ідзе, а хто там ідзе У аїромністай такой грамадзе? — Беларусь!. А чаго ж, чаго захацелася ім, Пагарджаным пек, ім, сляпым і глухім? — Людзьмі звацца. Верш Янкі Купалы быў лрысвечаны ўздыму сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі ў 1905—1907 гг., калі адбылася першая рус кая рэвалюцыя. У вершы яскрава адлюстраваны рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Чалавек, м., мн. людзі.— Тут: асоба як выражэнне высокіх маральных і інтэлектуальных рыс, духоўных якасцей. П а р а ў н. з фразеал. "людзьмі звацца". Часцей компонент састаўн. імен. вык. Кніжн— Быць свабоднымі, шчаслівымі, займаць у жыцці належнае месца. 3 годнасцю ставіцца да свайго сацыяльнага, этнічнага паходжання, становішча ў жыцці. Гаворыцца (звычайна з асаблівай узнёсласцю), калі неабходна даць станоўчую ацэпку каму-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ізвацца
8 👁